ОО "АПБ". Клуб "Крылатый дозор"

Дата: 22 января 2019 в 22:12

Усе нашы вучні, якія цікавяцца прыродай, падтрымліваюць і ўдзельнічаюць у прыродаахоўнай дзейнасці і хочуць ведаць больш, ужо не першы год могуть стаць членамі клуба «Крылаты дазор». 

Быць сябрам клуба «Крылаты дазор» – гэта ўнікальная магчымасць для вучняў быць не толькі сябрам АПБ, але і ўдзельнічаць у акцыях і кампаніях АПБ, займацца прыродаахоўнай дзейнасцю, удзельнічаць у конкурсах і атрымліваць прызы, мець зносіны з аднадумцамі, паляпшаць свае веды пра прыроду і птушак, займацца любімай справай. 
Для настаўнікаў – кіраўнікоў клуба «Крылаты дазор», АПБ прапануе метадычныя матэрыялы для работы з дзецьмі, а таксама прыкладны каляндар работы,які адлюстроўвае маерапрыемствы АПБ для дзяцей. 

Акрамя таго, кіраўнікі клуба атрымліваюць поўны сяброўскі камплект матэрыялаў (інфармацыйны бюлетэнь АПБ, 2 выпускі часопіса «Птушкі і мы», сяброўскую картку, налепку з птушкай года, віншавальныя паштоўкі) і дадатковыя метадычныя матэрыялы, а таксама матэрыялы для дзяцей свайго гуртка (сяброўскія карткі, налепкі з птушкай года і значкі для кожнага сябра клуба). 

Ужо больш дзесяці вучні нашай школы сваімі сяброўскімі ўзносамі подтрымліваюць дзеянне ГА "АПБ". Многія дзеці прымаюць удзел у розных конкурсах і назіраннях, якія праводзіць грамадскае аб'яднанне.

Кожны год у школе працуе выстава малюнкаў, прысвечаная птушцы года Беларусі. У 2019 годзе гэта будзе вялікі арлец.

Вялікі арлец – адна з самых рэдкіх драпежных птушак Еўропы, ёй пагражае глабальнае знікненне. Адна з найбольшых яе папуляцый у свеце гняздуецца ў Беларусі. 120-150 пар гэтых птушак жыве ў нашых лясах – гэта больш, чым ва ўсім Еўрасаюзе. Гэтыя арляцы любяць глухія мясціны на балотах і ля балот, вельмі баяцца турбавання чалавекам.

Валер Дамброўскі, кандыдат біялагічных навук, каардынатар праекта АПБ па ахове вялікага арляца:

«Вялікаму арляцу пагражае шмат фактараў: знікненне нізінных балот — галоўных месцаў пражывання гэтай птушкі, турбаванне з боку чалавека ў гнездавы перыяд (калі нехта ў гэты час будзе хадзіць пад гняздом, вялікі арлец яго пакіне). Будаўніцтва дарог на Альманскіх балотах, збор ягад на гнездавых участках — гэта ўсё негатыўныя фактары. Таксама пагрозу нясе памяншэнне разнастайнасці відаў ахвяр у месцах палявання арляца — кулікоў, пастушковых, качак. Гэта агульная тэндэнцыя па ўсім Палессі».

Для таго, каб захаваць папуляцыю вялікага арляца ў Беларусі, АПБ ужо некалькі гадоў праводзіць акцыю «Выратуй арляня!», грошы на якую сабіралі краўдфандынгам. У межах акцыі ладзяцца экспедыцыі па пошуку гнёздаў гэтых птушак, каб потым аддаць гэтыя ўчасткі пад ахову, інспектуюцца вядомыя гнёзды, каб папярэдзіць шкоду для арляцоў ці пакараць парушальніка. Штогод пасля лістапада валанцёры АПБ бяруць удзел у пошуках гнёзд на новых гнездавых участках.

Вялікія арляцы ўжо адляцелі на поўдзень. Летась спецыялісты АПБ прымацавалі перадатчыкі на 8 арляцоў. За іх міграцыяй і перамяшчэннямі на зімоўцы ў Грэцыі і Афрыцы можна сачыць на карце.

Нацыянальную кампанію «Птушка года» АПБ праводзіць з 2000 года, каб прыцягнуць увагу людзей да дзікіх птушак Беларусі, іх праблемаў і неабходнасці захавання тых месцаў, дзе яны жывуць. Увесь наступны год будуць праходзіць мерапрыемствы, прысвечаныя вялікаму арляцу, да якіх змогуць далучыцца дарослыя і дзеці.

Паводле прэс-рэлізу

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.