Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 9 человек

Практыкаванні на развіццё маўлення

Дата: 15 октября 2018 в 20:27
404 просмотра

На тым тыдні мы з дзецьмі ўспоміналі назву агародніны, садавіны; што агародніна расце на агародзе, у зямлі, на градках, садавіна расце ў садзе, на дрэвах; знаходзілі падабенства і адрозненне; як агародніну і садавіну збіраюць (выкопваюць, зрываюць, зразаюць, выцягваюць), апрацоўваюць (мыюць, рэжуць, чысцяць, труць), як яе рыхтуюць і як ўжываюць у ежу (у салёным, сырам, сушоным, вараным выглядзе), што рыхтуюць з агародніны, садавіны; што агародніна і садавіна карысная, у ёй шмат вітамінаў.

Практыкаванні на развіццё маўлення:

Дыдактычнае практыкаванне «Назаві ласкава» :агурок - агурочак - агурочкі, перац - перчык - перчыкам, яблык - яблычак - яблычкі, груша - грушка - грушкі , 

Дыдактычнае практыкаванне "Адзін - шмат» : памідор - памідоры - памідораў, гарбуз - гарбузы - гарбузоў, сліва - слівы - сліў, апельсін - апельсіны - апельсінаў і г.д. 

Дыдактычнае практыкаванне "Назаві, які?» : сок з памідораў - таматавы, сок з яблыкаў - яблычны, (з сліў, апельсін, вінаграду, персіка) сок з морквы - маркоўны, варэнне з персікаў - персікавае, варэнне з абрыкосаў - абрыкосавае.

   Дыдактычнае практыкаванне "Узгадненне назоўнікаў з прыметнікамі»: памідор смачны, морква смачная, бабы смачныя, мандарын смачны, яблык смачны, сліва смачная і г.д.

Дыдактычнае практыкаванне "Скажы наадварот" (падбор слоў-антонімаў): бульба буйная, а радыска - ... (дробная), перац унутры пусты, а морква - ... (поўная), памідор мяккі, а агурок - .. (цвёрды), персік вялікі, а абрыкос - ... (маленькі), апельсін круглы, а банан - ... (доўгі), лімон кіслы, а персік - ... (салодкі).

Паважаныя бацькі!!! Хочаце, каб дзеці лепш запомнілі назву агародніны, садавіны, іх колер, форму і густ? Дайце ім магчымасць даглядаць  агародніну і садавіну ў агародзе і ў садзе: саджаць, паліваць, рыхляць, абкопваць і бяліць дрэвы, збіраць ураджай. Можна пагуляць з агароднінай і садавінай дома, мацаць яе, мыць, рэзаць, церці на тарцы, выціскаць сок, сартаваць.

Засвоіць матэрыял па тэме Вам дапамогуць гульні:

- Гульня «Даведайся на смак». Дзіця заплюшчвае вочы, а дарослы кладзе яму ў рот кавалачак морквы, агурка або іншага агародніны. Такая ж гульня праводзіцца з садавінай. Дзіця павінен адгадаць, што гэта.

- Гульня "Пазнай навобмацак». Дзіця абмацвае агародніну або садавіну, якая знаходзіцца ў непразрыстым мяшочку.

- Лепка і маляванне агародніны, садавіны, штрыхоўка контураў у розных напрамках.

Гульня «прыдумлянне загадак пра агародніну і садавіну». Дарослы апісвае якою-небудзь агародніну ці садавіну, напрыклад: гэтая агародніна зялёная, авальная, цвёрдая, сакавітая. Дзіця адгадвае, што гэта. Затым загадваць вучыцца само дзіця, а адгадвае дарослы. Растлумачце дзіцяці, што трэба расказаць, якая агародніна або садавіна па форме, колеры,  навобмацак.

- Дыдактычнае практыкаванне "Чацвёрты лішні» (вылучэнне лішняга прадмета з групы прадметаў). Напрыклад: яблык, груша, ваза, лімон (ваза); лімон, персік, памідор, абрыкос (памідор); цыбуля, рэпа, крапіва, часнык (крапіва). Абавязкова спытаеце дзіця, чаму ён абраў у якасці лішняга той ці іншы прадмет.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.