Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 9 человек

Як дапамагчы параненай птушцы?

Дата: 29 апреля 2019 в 19:22, Обновлено 29 апреля 2019 в 20:24
461 просмотр

Догляд за параненай дзікай птушкай – адказная і клопатная справа. Птушкі адчуваюць вялікі стрэс, калі іх ловяць і змяшчаюць у незнаёмыя ўмовы.

Таму перш чым падбіраць птушку, узважце ўсе за і супраць. Якія шанцы, што вы дапаможаце ёй, супраць рызыкі, што зробіце горш?

Да каго звяртацца

Праверце, ці знаходзіцца птушка ў Пераліку відаў дзікіх жывёл, адлоў якіх у мэтах утрымання і (або) развядзенне ў няволі ажыццяўляюцца без дазволу.

Вызначыць птушку можна на сайце guide.florafauna.by або з дапамогай мабільнага вызначальніка для Android.

Калі яе ў пераліку няма, трэба звяртацца ў раённыя і гарадскія інспекцыі Мінпрыроды. Спецыяліст вырашыць, што рабіць з траўмаванай птушкай. Таксама можна звяртацца ў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Гэтыя органы склікаюць камісію, якая вырашае, што рабіць з птушкай далей.

Калі вы забераце такую дзікую птушку самавольна, за гэта прадугледжаная адказнасць да 20 базавых велічыняў (для індывідуальных прадпрымальнікаў – да 50, для юрыдычных асобаў – да 500).

Паранены вераб'іны сычык.

Вераб’іны сычык з ЧМТ, якога ў выніку выхадзілі і адпусцілі на волю.

Фота Ірыны Траяноўскай

Як зразумець, што птушка параненая?

Калі птушка не злятае, не хаваецца, млявая, цягне крыло, кульгае альбо закідае галаву, то хутчэй за ўсё яна паранена і ёй не выжыць без вашай дапамогі.

Калі вы бачыце птушаня на зямлі – хутчэй за ўсё, гэта подлетак. Яго не трэба забіраць: пра яго паклапоцяцца бацькі. Калі ўжо забралі – тэрмінова вярніце птушаня туды, дзе ўзялі, пажадана пасадзіўшы на галіну ці брылёк пад’езда ці дах гаража, каб па вашым паху яе не знайшлі кот або сабака.

Дапамога трэба толькі птушанятам свіргулёў– іх бацькі не выкармяць па-за гняздом.

Слеток дрозда. Что делать, если увидел птенца-слетка?

Малады дрозд. Фота Паўла Аляксеева

Як дапамагчы параненай птушцы? 

Спачатку птушку трэба злавіць. Калі яна ў стане лётаць, бо ў яе дробныя траўмы або параненая нага, то злавіць яе можа быць цяжка.

Лавіць і трымаць птушку трэба акуратна, каб не пашкодзіць ёй яшчэ больш. Маленькіх птушак памерам да дразда можна трымаць у адной руцэ. Пакладзіце руку на птушку, каб яе галава апынулася паміж вашым паказнікам і сярэднікам, — астатнія пальцы натуральным чынам абхопяць крылы, шчыльна трымаючы птушку.

Птушак сярэдняга памеру найлепш трымаць аберуч, прыціскаючы ёй крылы. З буйнымі птушкамі абыходзіцца трэба вельмі асцярожна, бо яны могуць вас параніць. Калі вы не маеце досведу абыходжання з буйнымі птушкамі, лепш не рызыкаваць, а паклікаць таго, хто ў гэтым знаецца.

Буслы, чаплі і жураўлі могуць дзюбнуць у вока!

Раненый аист

Паранены бусел. Фота Ірыны Траяноўскай

Злавіўшы птушку, агледзьце яе і схавайце ў закрытую скрынку з вентыляцыяй. Цемра змяншае стрэс і служыць найлепшым сродкам ад шоку. Не трэба ставіць ваду ці класці ежу ў закрытую скрынку.

Птушцы на месцы ўтрымання трэба забяспечыць спакой, свежае паветра, цяпло, ваду і ежу. 

(спампавана з сайта АПБ)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.