Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 10 человек

Вынікі конкурса «Птушка-арт», які АПБ ладзіла 5 чэрвеня, у Сусветны дзень навакольнага асяроддзя.

Дата: 12 июня 2017 в 10:51
650 просмотров

Сусветны дзень навакольнага асяроддзя мы адзначылі конкурсам «Птушка-арт». Прыняць удзел вельмі проста – 5 чэрвеня выйсці на вуліцу, праявіць сваю фантазію на дварэ, задзейнічаць як мага болей чалавек, скласці з усіх удзельнікаў сілуэт птушкі года, а фотаздымак даслаць нам. У конкурсе прынялі ўдзел амаль 600 чалавек, а творчыя работы сапраўды ўражваюць сваей прыгажосцю і маштабамі! 

Бясспрэчным пераможцам сталі дзеці з ДУА «Гімназія № 3 г.Віцебска імя А.С.Пушкіна». 70 чалавек пад кіраўніцтвам Святланы Шапіра і Людмілы Сомавай склалі жаўрука-смяцюха! Віншуем!

<ins>1 месца ў конкурсе "Птушка-арт"1 месца ў конкурсе "Птушка-арт"</ins>

Па колькасці ўдзельнікаў, задзейнічаных у творчым працэсе, перамагае ДУА «СШ №199 г.Мінск», кіраўнік Ларыса Авер’янава. Больш за 100 чалавек стварылі птушку 2017 года!

<ins>Пераможца па колькасці ўдзельнікаў Пераможца па колькасці ўдзельнікаў</ins>

"Вялікі дзякуй за магчымасць паўдзельнічаць у такім цудоўным  конкурсе-свяце!  Для дзяцей  было сапраўднае адкрыццё: як можна з людзей стварыць птушку? Шмат  ідэй і прапаноў пачула ад сваіх "крылатых". Вырашылі  правесці  гэты конкурс пад дэвізам "Спявай  звонка песню, чубаты жаўрук!". Лета, сонейка, рамонкі  і дзіцячы смех падчас  пастраення-ператварэння ў птушку. Толькі і чулася: « Я буду дзюбкай! Я — перкамі! А я -вялікі чуб!». 75 дзетак і 6 настаўнікаў спрабавалі «спяваць». І нешта атрымалася! Не вельмі падобнае  на галаву спяваючага жаўрука, але нам было весела, радасна і цікава!" – дзеліцца сваімі ўражаннямі кіраўнік клуба АПБ «Крылаты дазор», Жанна Валетка. 

<ins>Малюнак клуба АПБ Крылаты дазор г.Слуцка пад кіраўніцтвам Жанны ВалеткаМалюнак клуба АПБ Крылаты дазор г.Слуцка пад кіраўніцтвам Жанны Валетка</ins>

<ins>Шчыры дзякуй усім удзельнікам конкурса! Шчыры дзякуй усім удзельнікам конкурса!</ins>

<ins>Жаўрук у выкананні СШ №2 г. п. Шаркаўшчына, кіраўнік — А. ПачэпкаЖаўрук у выкананні СШ №2 г. п. Шаркаўшчына, кіраўнік — А. Пачэпка</ins>

«Птушка-арт» – гэта не толькі добрая і вяселая падстава пабавіць час на дварэ, але магчымасць зразумець, што ўсе мы сваімі ўчынкамі складаем адзіны малюнак жыцця наваколля: аб’ядноўвайцеся вакол дзікай прыроды разам з намі, станавіцеся сябрамі АПБ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.