-
- Об изменении правил разработки и принятия инструкций по охране труда
- Алгоритм разработки инструкций по охране труда
- Разработка (актуализация) СУОТ в связи с новым СТБ ISO 45001-2020 (в вопросах и ответах)
- Алгоритм действий по организации работы по охране труда
- Концепция нулевого травматизма «Vision Zero»
- Соблюдение законодательства об охране труда при проведении месячника «Об обеспечении безопасных условий труда в зимний период»
- Всемирный день охраны труда
-
- Положение об организации контрольно-пропускного режима в ГУО «Новкинская средняя школа Витебского района»
- Нормативно-правовые акты, регулирующие организацию бесплатного подвоза обучающихся
- Государственный школьный стандарт
- Работа комиссии по противодействию коррупции
- Сертификат о государственной аккредитации
- Лицензирование
-
- ШАГ - школа активного гражданина
- Правила внутреннего распорядка для учащихся учреждений общего среднего образования
- Каникулы
- Критерии оценки поведения
- Научное общество учащихся "Шаг в науку"
- Условия, уголовная ответственность несовершеннолетних
- Правила внутреннего распорядка для учащихся
- Шестой школьный день
- Расписание факультативных занятия
- Образовательная платформа EFFOR.BY
- Профориентация
- Республиканский социальный проект «Дотянись до мечты»
- Конкурсы. Олимпиады. Выставки
- Интерактивный путеводитель по системе профессионального образования Республики Беларусь
- Правила приема и другие нормативные документы
- Сайты учреждений ПТО
- Сайты учреждений высшего образования
- Шкалы перевода баллов, полученных участниками ЦЭ по стобальной шкале, в отметку по десятибалльной шкале
- Список олимпиад ВОИРО на 4 четверть 2023/2024 учебного года
- О сроках проведения ЦЭ в 2023/2024 учебном году
- Кружковая работа
- Работа спортзала
- Школьная форма на 2024/2025 учебный год
- Анонс 6-го школьного дня
-
- Время ответственности родителей
- Памятка для законных представителей. АДМИНИСТРАТИВНАЯ И УГОЛОВНАЯ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ НЕСОВЕРШЕННОЛЕТНИХ
- Платные образовательные услуги
- Памятка об ответственности родителей за оставление своих несовершеннолетних детей без присмотра
- Родительский комитет
- Дети – это самое дорогое, что может быть
- ГПД
- Льготы для родителей
- Приемная семья
- Специальное образование
- Прием в 1 класс
- Прием в 10 класс
-
- Административная ответственность несовершеннолетних
- Консультации памятки, буклеты, информационные листовки
- Жестокое обращение с детьми
- Замещающие семьи
- Профилактика суицида в условиях школы
- Гендерное воспитание
- Профилактика и противодействие киберпреступности
- Стоп наркотики!
- Торговля людьми и меры по противодействию торговли людьми в Республике Беларусь
-
- Республиканская акция МЧС «Безопасный Новый год!»
- Новогодние и Рождественские праздники!
- Сезонная опасность – тонкий лед
- Большая семья – большая ответственность за жизнь и здоровье детей
- Безопасный электрообогреватель
- Аттракционы
- Водные аттракционы
- Безопасность. Памятки 11.10.2023
- Топи печь правильно!
- Зимняя ловушка
- Зарядись до пожара
-
- Положение о Межшкольном Центре допризывной подготовки
- Расписание звонков
- Нормативные документы
- Наши педагоги
- Фотографии первых учебных занятий
- План совместной работы с Военным комиссариатом Витебской области
- Посещение 103-ей отдельной гвардейской воздушно-десантной бригады
- Посещение Витебского областного музея Героя Советского Союза Миная Филипповича Шмырева
Лебедзі на зімоўцы: калі і як дапамагаць?
Апошнімі гадамі ў буйных гарадах Беларусі, асабліва ў Мінску, на зіму застаецца ўсё больш птушак пералётных відаў. Увагу жыхароў найперш прыцягваюць вадаплаўныя птушкі: яны заўжды навідавоку.
<ins>Лебедзь на лёдзе. Фота Сяргея Яраховіча</ins>
Лебедзі-шыпуны і качкі-крыжанкі застаюцца ў затоках, на рэчках і каналах, якія з маразамі пакрываюцца лёдам. Яны робяцца малаактыўнымі, і неабыякавыя людзі пачынаюць за іх турбавацца.
Штодня у АПБ паступае каля дзесяці званкоў: «Лебедзь хутка ўмерзне ў лёд!», «Качкам няма дзе плаваць, палонка зацягваецца лёдам!», «Птушкі зусім не рухаюцца, хутка, відаць, памруць…»
<ins>Лебедзь на снезе. Фота даслала Ірына Лятняк</ins>
Што ж рабіць, калі вы бачыце лебедзя ці качку ў такім становішчы?
Адказ: не турбавацца самому і не турбаваць птушак! Калі ў птушкі няма відавочных пашкоджанняў, не трэба нічога рабіць. Яна не ўмерзне ў лёд. Яна не скалее ад марозу: у качак і лебедзяў слой тлушчу вельмі тоўсты і выдатна абараняе іх ад маразоў. Але, вядома, энергію ўзімку ім даводзіцца берагчы. Якраз таму яны і сядзяць нерухома. Яны не аслаблі, а проста ашчаджаюць энергію – а значыць, і гэты самы слой тлушчу. Таму не трэба прымушаць іх рухацца, іначай яны хутка згаладнеюць і пачнуць мерзнуць.
Дарэчы, карміць вадаплаўных птушак таксама не трэба! Яны выдатна знойдуць сабе корм нават узімку. Дзікія птушкі павінны заставацца дзікімі. Калі яны прывучаюцца атрымліваць корм ад чалавека, то разлічваюць на яго і страчваюць навыкі самастойнага пошуку ежы. А гэта небяспечна, бо ў самыя сцюдзёныя маразы чалавек сядзіць дома, яму ўжо не да таго, каб ісці карміць качак ды лебедзяў.
<ins>Лебедзі ўзімку. Фота Крысціны Храмянковай</ins>
Падкормка будзе дарэчы, толькі калі ўдарылі ўстойлівыя маразы з тэмпературай каля мінус 15 градусаў. Але не давайце вадаплаўным птушкам хлеб і батон: іхная стрававальная сістэма для такой ежы не прызначаная. Такі корм дае адчуванне сытасці, але не дае дастатковай энергіі і вітамінаў. Гэта вельмі небяспечна! А для птушанят асабліва, бо ў іх могуць быць праблемы з развіццём.
Падкарміць лебедзяў і качак можна аўсянай кашай ці крыху адваранымі аўсянымі крупамі, ячменем або пшаніцай.
А яшчэ важна ведаць, што калі ўмовы робяцца неспрыяльнымі, лебедзі і качкі лёгка знаходзяць новыя вадаёмы і пералятаюць туды. Нават калі гэтыя вадаёмы знаходзяцца за сто кіламетраў.
А што рабіць, калі ўбачылі траўмаваную птушку?
Калі вы ўбачылі птушку з відавочнай траўмай (напрыклад, вы заўважылі кроў або ў птушкі вывернутае крыло ці выдзертыя пёры), то паведамляйце пра гэта ў тэрытарыяльныя органы Мінпрыроды, Міністэрства па надзвычайных справах або міліцыю.
Самастойнае выняцце дзікіх птушак з прыроды забароненае. А часам і небяспечнае! Ні ў якім разе не выходзьце на лёд і ніколі не набліжайцеся да лебедзяў! Яны могуць сур’ёзна параніць, напрыклад, зламаць руку.
<ins>Лебедзь з ашыйнікам. Фота Макса Чарнова</ins>
Калі вы заўважылі лебедзя з ашыйнікам, не варта перажываць, што яна нешта начапіла на шыю і ёй гэта перашкаджае. Гэта кальцаваная птушка, і ашыйнік не замінае ёй. Яна можа свабодна рухаць шыяй, глытаць корм і дыхаць. Часта з-пад ашыйніка тапырацца пёры: яны выбіваюцца адтуль, калі лебедзь варочае шыяй, напрыклад, каб пачухацца. Некаторыя ад няведання прымаюць гэта за траўму шыі, але з птушкай насамрэч нічога небяспечнага няма.
Адрозніць ашыйнік ад выпадковага смецця проста: ашыйнік будзе вельмі простай правільнай формы, з кантрасным надпісам коду з літар і лічбаў: звычайна цёмнага колеру на аднатонным фоне, радзей — на фоне з некалькіх рознакаляровых «стужак».
(Взято с сайта Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны»)
Телефоны: 8(0212)69-22-42, 8(0212)69-01-03
Email: novkaschool@vitebskroo.gov.by