-
- Об изменении правил разработки и принятия инструкций по охране труда
- Алгоритм разработки инструкций по охране труда
- Разработка (актуализация) СУОТ в связи с новым СТБ ISO 45001-2020 (в вопросах и ответах)
- Алгоритм действий по организации работы по охране труда
- Концепция нулевого травматизма «Vision Zero»
- Соблюдение законодательства об охране труда при проведении месячника «Об обеспечении безопасных условий труда в зимний период»
- Всемирный день охраны труда
-
- Положение об организации контрольно-пропускного режима в ГУО «Новкинская средняя школа Витебского района»
- Нормативно-правовые акты, регулирующие организацию бесплатного подвоза обучающихся
- Государственный школьный стандарт
- Работа комиссии по противодействию коррупции
- Сертификат о государственной аккредитации
- Лицензирование
-
- ШАГ - школа активного гражданина
- Правила внутреннего распорядка для учащихся учреждений общего среднего образования
- Каникулы
- Критерии оценки поведения
- Научное общество учащихся "Шаг в науку"
- Условия, уголовная ответственность несовершеннолетних
- Правила внутреннего распорядка для учащихся
- Шестой школьный день
- Расписание факультативных занятия
- Образовательная платформа EFFOR.BY
- Профориентация
- Республиканский социальный проект «Дотянись до мечты»
- Конкурсы. Олимпиады. Выставки
- Интерактивный путеводитель по системе профессионального образования Республики Беларусь
- Правила приема и другие нормативные документы
- Сайты учреждений ПТО
- Сайты учреждений высшего образования
- Шкалы перевода баллов, полученных участниками ЦЭ по стобальной шкале, в отметку по десятибалльной шкале
- Список олимпиад ВОИРО на 4 четверть 2023/2024 учебного года
- О сроках проведения ЦЭ в 2023/2024 учебном году
- Кружковая работа
- Работа спортзала
- Школьная форма на 2024/2025 учебный год
- Анонс 6-го школьного дня
-
- Время ответственности родителей
- Памятка для законных представителей. АДМИНИСТРАТИВНАЯ И УГОЛОВНАЯ ОТВЕТСТВЕННОСТЬ НЕСОВЕРШЕННОЛЕТНИХ
- Платные образовательные услуги
- Памятка об ответственности родителей за оставление своих несовершеннолетних детей без присмотра
- Родительский комитет
- Дети – это самое дорогое, что может быть
- ГПД
- Льготы для родителей
- Приемная семья
- Специальное образование
- Прием в 1 класс
- Прием в 10 класс
-
- Административная ответственность несовершеннолетних
- Консультации памятки, буклеты, информационные листовки
- Жестокое обращение с детьми
- Замещающие семьи
- Профилактика суицида в условиях школы
- Гендерное воспитание
- Профилактика и противодействие киберпреступности
- Стоп наркотики!
- Торговля людьми и меры по противодействию торговли людьми в Республике Беларусь
-
- Республиканская акция МЧС «Безопасный Новый год!»
- Новогодние и Рождественские праздники!
- Сезонная опасность – тонкий лед
- Большая семья – большая ответственность за жизнь и здоровье детей
- Безопасный электрообогреватель
- Аттракционы
- Водные аттракционы
- Безопасность. Памятки 11.10.2023
- Топи печь правильно!
- Зимняя ловушка
- Зарядись до пожара
-
- Положение о Межшкольном Центре допризывной подготовки
- Расписание звонков
- Нормативные документы
- Наши педагоги
- Фотографии первых учебных занятий
- План совместной работы с Военным комиссариатом Витебской области
- Посещение 103-ей отдельной гвардейской воздушно-десантной бригады
- Посещение Витебского областного музея Героя Советского Союза Миная Филипповича Шмырева
Якія птушкі ўжо вярнуліся ў Беларусь?
Вясна ідзе: якія птушкі ўжо вярнуліся ў Беларусь?
Хаця даўно праверана, што першая ластаўка вясны не зробіць, птушкі ўносяць свае папраўкі ў самыя правільныя прыслоўі.
Па-сапраўднаму нечаканым і адначасова прыемным стала з’яўленне ў месцах свайго рэгулярнага гнездавання першых шэрых гусяў і шэрых жураўлёў. Як паведаміў Іван Каляда, 10 лютага адзінкавыя пары гэтых прыгожых птушак былі адзначаныя каля ўрочышча Зляціна на паўднёва-заходняй ускраіне Белавежскай пушчы. Гэта нядзіўна, бо апошнімі гадамі расце колькасць жураўлёў на зімоўцы на ўсходзе суседняй Польшчы. Апрача таго, у папярэднія зімы былі адзінкавыя факты зімоўкі гусяў і жураўлёў на тэрыторыі нашага Нацыянальнага парка.
У той самы дзень у пойме ракі Лясной Правай ля вёскі Вялікае Селішча Віктар Андрушкевіч адзначыў вялікую белую чаплю. 11 лютага ў ваколіцах вёскі Панасюкі пара лебедзяў-клікуноў па-вясноваму гучна “трубіла” на мясцовай, пакуль усё яшчэ замерзлай, залітай тарфапляцоўцы.
Некалькі дзён запар 6 гусяў-гуменніц рэгіструюцца на рацэ лясной ля вёскі Вугляны (паведамленне Віталя Кузько). Тамсама 11 лютага азначаныя першыя кнігаўкі – пра гэта паведаміў Іван Іванюковіч. Усе гэтыя назіранні можна з пэўнасцю канстатаваць менавіта як факт першага вясновага з’яўлення ўсіх пералічаных вышэй водна-балотных відаў птушак, бо падчас снежаньскіх назіранняў і зімовых улікаў гэтыя віды не рэгістраваліся.
13 лютага на захадзе нашай краіны былі адзначныя першыя сёлета палявыя жаўрукі (Alauda arvensis), за якімі, без сумневаў, хутка прыляцяць і іншыя віды птушак, якія ў нас не зімавалі. І хаця гэтая падзея адбылася сёлета амаль на 20 дзён раней, чым летась, гэта не «рэкордны» прылёт — у 2016-м першых жаўрукоў бачылі ў Беларусі ўжо 9 лютага!
Падчас чарговага выезду для арніталагічных даследаванняў у заказнік і ТВП «Гродзенская Свіслач», Дзмітры Вінчэўскі і Юры Лукашэнка ў пойме ракі Верацейкі сустрэлі палявога жаўрука. Было гэта ў Бераставіцкім раёне Гарадзеншчыны, а прыкладна праз паўгадзіны Андрэй Храмогін, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ, адзначыў яшчэ адну птушку на паўднёвым ускрайку Гродна.
Іншых нашых блізкадыстанцыйных мігрантаў (якія зімуюць у Цэнтральнай і Заходняй Еўропе) пакуль не бачна, але таксама на Бераставіччыне Дзмітры і Юры адзначылі вялікую чараду лебедзяў клікуноў , якія яўна не зімавалі тут у такой колькасці. Цікава, што яшчэ тыдзень таму згаданыя арнітолагі адзначылі тры асобныя пары гэтых птушак, якія перш чым прыступіць на размнажэння, павінны «пакінуць без дагляду» сваіх птушанят з мінулага года, а 13 лютага ўбачылі і такіх маладых клікуноў, якія трымаліся разам сямейнымі групамі, але яўна без дарослых.
У гнездавой калоніі ў м. Вялікія Эйсманты (Бераставіцкі раён), гракі (Corvus frugilegus) актыўна збіралі матэрыял і папраўлялі свае гнёзды. Паводле апошніх уяўленняў, у нас зімуюць як «нашы» птушкі, якія потым у нас жа і гняздуюцца, і птушкі з больш паўночна-усходніх рэгіёнаў — напрыклад, Расіі. Частка ж беларускіх гракоў ляціць на зімоўку ў Чэхію і Германію.
Аднак, нягледзячы на яўны надыход вясны, пра які птушкі даведваюцца не толькі дзякуючы адлізе, але, у асноўным, праз паступовае павелічэнне светлай часткі сутак, зіма не збіраецца канчаткова адступаць, і пасля абеду ў даліне Нёмана і Свіслачы сыпаў снег:
Як адрэагуюць на гэта наступныя мігранты, даведаемся ўжо ў найбліжэйшыя дні, бо звычайна птушкі ўмеюць нашмат лепш за сіноптыкаў прагназаваць надвор’е.
<font color="#000000">(</font>запампавана з сайта «Ахова птушак Бацькаўшчыны»<font color="#000000">)</font>
Телефоны: 8(0212)69-22-42, 8(0212)69-01-03
Email: novkaschool@vitebskroo.gov.by