Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 9 человек

Республиканская экологическая акция "Птицы на кормушке"

Дата: 16 января 2015 в 19:04, Обновлено 23 января 2015 в 23:11
Автор: Чикова С. А.
617 просмотров

Як прыняць удзел у акцыі? 
17 ці 18 студзеня падлічыце віды і колькасць птушак на вашай кармушцы і дашліце дадзеныя ў АПБ адным з наступных спосабаў: 
•         запоўніце электронную форму на сайце(адкрыецца 17 студзеня);
•         напішыце нам паведамленне на Facebook ці ВКонтакте;
•         напішыце паведамленне на info@ptushki.org.
Падрыхтуйце пачастункі для птушак загадзя! Што падабаецца пернатым? Чым падкармліваць птушак?
Падабраць корм для птушак проста, але варта ўважліва падысці да пытання. Звычайна ў склад сумесі ўваходзяць насенне сланечніка, проса і авёс. Але не страшна, калі якога-небудзь з гэтых кампанентаў не хапае. Сініцы і дзятлы з задавальненнем ядуць несалёнае сала. Яго можна нанізаць на цвічкі, забітыя па краях вашай кармушкі, падвешваць у сетачцы або на дроціках прымацаваць да галінак дрэваў. Вераб'і, зелянушкі, попаўзні, чыжы любяць ласавацца арахісам. Памятайце, што разнастайнасць корму вабіць мноства птушак да вашай кармушкі.
Зіма - складаны перыяд для птушак. Дапамажыце птушкам яго перажыць!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.