Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 9 человек

Экскурсія ў музей гісторыі Заронаўскага краю

Дата: 16 февраля 2015 в 20:27, Обновлено 17 февраля 2015 в 15:02
973 просмотра

На мінулым тыдні вучні нашай школы наведалі музей "Гісторыя Заронаўскага краю".

Першымі на экскурсію адправіліся вучні другіх класаў. Дзеці з задавальненнем паслухалі стваральніка і кіраўніка музея Людмілу Канстанцінаўну Нікіціну, наведалі этнаграфічную, калекцыйную, гістарычную залы, пабывалі ў хаце-чытальні, з цікавасцю разглядалі інструменты, якімі карысталіся іх бабулі і дзядулі. Самыя смелыя наведалі залу беларускай міфалогіі.

Пасля іх на экскурсію адправіліся вучні шостых і сёмых класаў, а ў суботу музей наведалі вучні трэціх класаў

Падлічыць, колькі экспанатаў сабрана і апрацавана за тры дзесяцігоддзі пошукавай, даследчай і навуковай працы, практычна немагчыма. Музей, як пантэон памяці, даўно стаў самастойным пазнавальна-гісторыка-краязнаўчым цэнтрам, сапраўды культурнай славутасцю сельсавета і раёна, а вядомасць у яго, без перабольшання, - міжнародная.

Дзеці з задавальненнем паслухалі Людмілу Канстанцінаўну, даведаліся пра цікавыя старонкі з гісторыі сваёй Радзімы.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.