Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 9 человек

Дзень беларускага пісьменства

Дата: 24 сентября 2015 в 21:20, Обновлено 24 сентября 2015 в 21:23
981 просмотр

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.

З'яўленне пісьменства

Культура старажытных беларускіх зямель бярэ свой пачатак ад вуснай народнай творчасці: песень, былін, легенд, прымавак, казак, загадак.

Новым этапам у старажытнарускай культуры стала з'яўленне пісьменнасці. З прыняццем хрысціянства Русь пазнаёмілася з культурнымі дасягненнямі развітых краін Еўропы і Усходу. Кніжная асвета заходніх зямель Русі ад самага пачатку мела хрысціянскую накіраванасць. Вакол царквы і манастыроў групаваліся тады адукаваныя людзі.

Да сярэдзіны XI ст. на Русі разам з перакладнымі кнігамі з'яўляюцца і арыгінальныя творы, у тым ліку і першыя летапісы. У той час у Заходняй Еўропе гістарычныя хронікі, царкоўныя і іншыя кнігі пісаліся на незразумелай народу мове. На Русі кнігі адразу сталі пісаць на гутарковай мове. Маюцца звесткі аб тым, што летапісы складаліся ў Полацку, Тураве, Навагрудку.

Рэлігійнымі і культурна-асветніцкімі цэнтрамі на Русі былі манастыры. У іх (ці пры іх) існавалі школы, пісаліся і перапісваліся кнігі, групаваліся адукаваныя людзі. У некаторых гарадах пры саборах існавалі вялікія бібліятэкі. Летапісы паведамляюць аб такой бібліятэцы пры полацкім Сафійскім саборы. Вядома, што ўнучка полацкага князя Усяслава Ефрасіння перапісвала кнігі.

Узорамі старажытных рукапісных кніг, знойдзеных на тэрыторыі Беларусі, з'яўляюцца: вядомае Тураўскае Евангелле (XI ст.); Рэймскае Евангелле (XI ст.), названае так па месцы навалы ў муніцыпальнай бібліятэцы г. Рэймса ў Германіі; Аршанскае Евангелле (XIII ст.) і некаторыя іншыя. Асноўная частка старых рукапісных кніг загінула пры пажарах, была разрабавана ў перыяд міжусобных войнаў. Шмат помнікаў старажытнай культуры, у тым ліку кніг, было знішчана пазней езуітамі.

З прадстаўнікоў кніжнай асветы старажытнага перыяду нашай гісторыі трэба адзначыць: у Тураве - Кірылу Тураўскага, у Полацку - Францыска Скарыну, князёўну Прадславу-Ефрасінню і інш.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

Гісторыя свята

Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку.

Потым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў.

XXІ Дзень беларускага пісьменства прымаў 7 верасня 2014 года горад Заслаўе (Мінская вобласць).

У 2015 годзе літаратурнай сталіцай краіны ўпершыню стаў горад Шчучын (Гродзенская вобласць), які перадаў ганаровую эстафету гораду Рагачову (Гомельская вобласць).

Не абыйшло гэта свята і нашу школу. Усе класныя гадзіны на тыдні былі прысвечаны менавіта дадзенай тэматыцы. Вучнямі 5-8 класаў быў прагледжаны відэафільм, прысвечаны гісторыі бібліятэк, асаблівая ўвага нададзена Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску.

У суботу ў школе былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя ўзнікненню пісьменнасці. Вучні даведаліся пра жыццё і дзейнасць Кірылы і Мяфодзія, Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага. Па гэтай тэме працавала і наша школьная бібліятэка. Чытачы змаглі пазнаёміцца з навінкамі літараратуры, пачынаючымі аўтарамі, наведалі кніжную выставу.

Нягледзячы на тое, што тыдзень, прысвечаны Дню беларускага пісьменства скончыўся, вучні нашай школы працягнусць знаёмства з постацямі беларускай мінуўшчыны, людьмі, якія прынялі удзел у асветніцтве беларускага народа.

 

<script></script><script></script><script></script> <script></script>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.